Сапраўдны настаўнік заўсёды вучыцца. Выкарыстоўвае любую магчымасць. Таму каля чатырох дзесяткаў настаўнікаў гісторыі 20 лістапада з’ехаліся ў IBB Minsk на адукацыйны семінар для педагогаў і музейных работнікаў па тэме «Праблемы выкладання гісторыі Халакоста і Другой сусветнай вайны ў Беларусі 2.0». Арганізатары семінара - Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна і Мемарыял дэ ля Шоа (Францыя).
З прывітальным словам на адкрыцці семінара выступілі Пасол ФРГ у Беларусі Манфрэд Хутерер і амбасадар Францыі ў Беларусі Дыдзье Канесс. Гэты былі тры дні выдатных сярод гісторыкаў з сусветнымі іменамі. Сярод іх - вядомы ва ўсім свеце даследчык гісторыі Савецкага Саюза і сталінскіх рэпрэсій Нікаля Верт, заснавальнік і сустаршыня Расійскага навукова-асветнага цэнтра "Халакост» Ілля Альтман, выкладчык з Універсітэта Грэнобль Альпы (Францыя) Фрэдэрык Сале, загадчык кафедры гісторыі, сусветнай культуры і турызму МДЛУ Сяргей Новікаў, дацэнт Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна Яўген Розенблат. Эксперты падзеліліся міжнародным вопытам і методыкамі выкладання тэмы Халакосту ў еўрапейскіх і беларускіх школах і ВНУ, прадставілі вынікі даследаванняў па гісторыі нацыянал-сацыялізму і антысемітызму ў Беларусі, Расіі, Францыі і Бельгіі.
Ірына Кашталян, кіраўнік Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, расказала пра асноўныя накірункі работы сваёй установы з настаўнікамі. Пазнаёміла з дыдактычнымі дапаможнікамі, выдадзенымі майстэрняй. У распрацоўцы гэтых матэрыялаў бралі ўдзел беларускія настаўнікі – практыкі. Беларускі гісторык, намеснік кіраўніка гістарычнай майстэрні ім. Л.Левіна Аляксандр Далгоўскі апавядаў пра асаблівасці работы з фотаздымкамі па гісторыі Халакоста. Мы пазнаёміліся з гісторыяй Халакосту ў Еўропе і планах нацыстаў па знішчэнні габрэйскага і славянскага насельніцтва падчас Другой сусветнай вайны. Расійскі гісторык Ілля Альтман распавёў пра тое, як вывучаюць гісторыю Халакоста ў Расеі і Беларусі і якую ролю ў гэтым адыгрывае расейскі навукова-асветніцкі цэнтр "Халакост". Як выкладаць гісторыю Халакоста ў школе, як выклікаць цікавасць вучняў і распавядаць пра страшныя падзеі малодшым школьнікам, - пра гэта падзяліліся выкладчык БДПУ ім. М. Танка Дар'я Косякова і супрацоўнік мемарыяла дэ ля Шоа Крыстоф Тарриконе.
Інфармацыйна насычаная экскурсія па Мінскім гета з непераўзыдзеным Кузьмой Козаком не пакінула нікога абыякавым. Мы наведалі памятныя месцы, связанныя з Халакостам на тэрыторыі Мінска. Настаўнікі з Беларусі, Расіі занатоўвалі тэлефоны супрацоўнікаў Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна, каб наведаць гэтыя месцы разам з навучэнцамі.
У час лекцый і майстар-класаў педагогі не былі маўклівымі слухачамі. Настаўнікі цудоўна рэфлексавалі па выніках кожнага папярэдняга дня. Пасля выступаў экспертаў дыскусіі былі працяглымі. Пытанняў да лектараў было столькі, што заняткі працягваліся да позняга вечара. Мы працавалі па дзесяць гадзін запар. Усё было цікава, павучальна.
Канечне, мы не толькі слухалі, рэфлексіравалаі і задавалі пытанні. Многія педагогі атрымалі штуршок для ўласнай работы с мясцовым краязнаўчым матэрыялам на ўроках, пазакласных занятках па тэме Халакост. Эксперты з вялікім задавальненнем кансультавалі ўсіх, хто звяртаўся да іх. Не хапала перапынкаў усім жадаючым, каб асабіста паразмаўляць з лектарам.
Чым стаў семінар для нас? Велімі грунтоўнай тэарэтычнай і практычнай падрыхтоўкай. Паглыблены веды аб тым, як тлумацыць прычыны ўзнікнення антысемінтызма, паняцці Халакост, генацыд, якім нацысты бачылі свет. Атрыманы новыя метады і прыёмы работы на ўроках па тэме Халакост. Зроблены акцэнты на выхаваўчы аспект ў навучальным працэсе.
Гэта не пра былое. Гэта пра маральнасць, пра кожнага з нас. Калі мы не зробім высновы, не навучым моладзь чалавечнасці, Халакост можа паўтарыцца.





